Падарожжа ў Краіну Ведаў
1. Спішыце слоўнікавыя словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Іх падкрэсліце. У словах пастаўце націск.
Кал_дор, від_лец, кват_ра, до_дж, ру_зак, сусе_, с_южа, гарбу_, аквары_м, г_рой, калекты_, т_атр.
2. Спішыце словы, устаўляючы літары д, дз, т або ц.
Мя..еліца, ..ецярук, за..ача, раке..а, караго.., Ра..іма, ..яжурны, рэ..ька, па..ушка, ..ясятка.
3. Прачытайце прыказку. Якую літару трэба ўставіць у словы? Растлумачце свой выбар.
Сады садзі і ў маладос..і, і ў старас..і.
Запішыце прыказку па памяці. Назавіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам. Падкрэсліце літары, якімі гэтыя гукі абазначаюцца на пісьме.
4. Прачытайце. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Змяняйце словы так, як патрабуе сэнс.
Паштоўку даслалі ў _______________ .
Верш надрукавалі ў _______________ .
Падручнікі ляжаць на ______________ .
Словы для даведкі: парта, канверт, газета.
Падкрэсліце літару, якой на пісьме перадаецца гук [ц’].
5. Прачытайце словы, запісаныя па-руску.
Катя, тень, том, Тихан, Тамара, мостик.
Запішыце словы па-беларуску. Падкрэсліце словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца па-руску і па-беларуску.