21.05. Беларуская мова.

Дата: 21 мая 2020 в 10:48, Обновлено 21 мая 2020 в 16:03
339 просмотров

Тэма: Правапіс не з дзеясловамі

Адкажыце на пытанні на с. 125-126 падручніка.

Чыстапісанне. Арфаграфічная размінка.

не не 

Не сп..шайся,  не ра..маўляй,  не л..нуйся.

- Растлумачце правапіс прапушчаных літар

Выканай практыкаванні.
Пр. 246.
Пр. 218
Пр. 219 (вусна)
Пр. 220
Пр. 221 (вусна)
Пр. 222

Правер свае веды!!!
Кантрольная работа “Часціны мовы”

1. Спішы словы. Падкрэслі назоўнікі адной рыскай, дзеясловы – дзвюма рыскамі, прыметнікі – хвалістай лініяй.

Вучань, вучнёўскі, вучаніца, вучыцца.

2. Запішы назоўнікі у тры слупкі:
м. р. ж. р. н. р.

Сшытак, надвор’е, вечары, гусь, воблака, сабака, казкі, ночы, шчасце.

3. Спішы. Вызначы лік прыметнікаў. Выдзелі канчаткі прыметнікаў.

Сінія хвалі, стары чалавек, вялікае шчасце, гарадскія жыхары.

4. Спішы сказы. Падкрэслі дзеясловы, зверху абазнач іх час (цяп. ч., пр. ч., буд. ч.).

Прыйшла вясна. Сонца ўзыходзіць над зямлёй. Я намалюю кветку.

5. Прачытай. Пастаў дзеясловы ў форму прошлага часу. Запішы сказы. Вызнач род дзеясловаў.

Траўка хутка зазелянее. Хлопчык чытае кнігу. Ярчэй свеціць сонца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.