Повторяем белорусский язык 15.04
- Прачытайце верш. Чаму ён мае такую назву?
Ягадныя месяцы
Чэрвень спеліць
чорныя чарніцы.
Ліпень дорыць
зорныя маліны.
Жнівень запрашае
браць брусніцы,
верасень прыносіць
Журавіны.
М. Пазнякоў
Выпішыце з верша назвы месяцаў года у алфавітным парадку. Падкрэсліце назву таго месяца, калі дзеці ідуць у школу.
Алфавіт у першай частцы.
2. Прачытайце. Растлумачце, якія літары трэба ўставіць у словы.
Выпаў (С/с)няжок, сабака (С/с)няжок, кошка
(К/к)нопка, канцылярская (К/к)нопка.
Запішыце спалучэнні слоў, у якіх выдзеленыя словы трэба запісаць з вялікай літары.
3. Спішыце тэкст. Растлумачце, якія літары трэба ўставіць у словы.
Горад (М/м)інск – сталіца (Б/б)еларусі. Галоўная вуліца горада – праспект (Н/н)езалежнасці.
У (М/м)інску працякае рака (С/с)віслач. Наша школа знаходзіцца на вуліцы (К/к)рапоткіна.