Беларуская кніга для вас!

Дата: 15 апреля 2020 в 16:55
858 просмотров

Цётка. "Сварба"

Сварба — сварка, спрэчка з крыкам, шумам.

Сёння пазнаёміцеся з казкай “Сварба”. Як вы думаеце, якія падзеі апісаны ў ёй?
Цетка напісала казку паводле прыродных з’яў.

 Слоўнікавая праца – с. 58.
 Самастойнае чытанне казкі.
Чаму сварылася Зіма з Вясной?
Адказы на пытанні – с. 61.
Падзел твора на часткі, падбор загалоўкаў.
Ці часта адбываецца сварба паміж Зімой і Вясною?

Хто і чаму перамагае?

Ці спрачаюцца паміж сабой іншыя поры года?

Я. Колас. "Песня аб вясне"

Гэтага пісьменніка называюць не проста мастаком слова, а песняром роднай мовы.

Слоўнікавая работа

У вершы есць незнаемыя словы. Давайце паглядзім, што яны абазначаюць.

Булі-гулі – гукі і спевы птушак.

Жэўжык – свавольнік, непаседа.

  • Калі ласка,  прачытайце  гэтыя словы.

 Самастойнае чытанне твора.

- З якім пачуццем паэт піша пра надыход вясны?

- Якія прыкметы вясны апісваюцца ў вершы? Прачытайце.

- Каго аўтар заклікае сустракаць вясну?

- З кім параўноўвае Якуб Колас ручаёк?

- На каго падобна сонца?

- Па якіх прыметах бачна, што прыйшла вясна?

- Я думаю, што сённяшняе падарожжа ў гэтую дзіўную і прыгожую пару года пакінула ў вашых сэрцах радасць і захапленне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.